Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутаты Анісім і Навумовіч едуць на паседжаньне ПАСЭ па палітычных пытаньнях і дэмакратыі


Зала паседжаньняў у Радзе Эўропы ў Страсбургу
Зала паседжаньняў у Радзе Эўропы ў Страсбургу

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім і Андрэй Навумовіч возьмуць удзел у пасяджэньні камісіі Парлямэнцкай асамблеі Савета Эўропы (ПАСЭ) па палітычных пытаньнях і дэмакратыі, якое адбудзецца 10-11 кастрычніка ў Страсбургу, перадае БелаПАН.

Анісім зьяўляецца сябрам парлямэнцкай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы, а таксама першым намесьнікам старшыні грамадзкага аб’яднаньня «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (ТБМ).

Навумовіч узначальвае камісію Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, а таксама зьяўляецца кіраўніком працоўнай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па вывучэньні праблематыкі сьмяротнага пакараньня як інструмэнту пакараньня, які ўжываецца ў Рэспубліцы Беларусь.

Анісім паведаміла БелаПАН, што пакуль ня ведае дакладны парадак пасяджэньня камісіі ПАСЭ. Яна лічыць, што пытаньне пра ўвядзеньне ў Беларусі мараторыю на выкарыстаньне сьмяротнага пакараньня «ў любым выпадку будзе гучаць».

У студзені беларускі бок на пасяджэньні камісіі па палітычных пытаньнях і дэмакратыі ПАСЭ сумесна з Навумовічам прадстаўляла сябра парлямэнцкай камісіі па эканамічных пытаньнях і актывістка Абʼяднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG