Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва ўрадзе Гішпаніі папрасілі прабачэньня за дзеяньні паліцыі ў дзень рэфэрэндуму ў Каталёніі


Прадстаўнік ураду Гішпаніі ў Каталёніі Энрыке Мільё прынёс прабачэньне жыхарам Каталёніі за гвалт з боку паліцэйскіх у дзень рэфэрэндуму аб незалежнасьці аўтаномнай вобласьці. Такую заяву палітык зрабіў у эфіры мясцовага тэлебачаньня.

Паводле словаў прадстаўніка Мадрыду, дзеяньні паліцыі — складанае пытаньне. У паліцэйскіх было прадпісаньне спыніць рэфэрэндум, які цэнтральныя ўлады лічыць незаконным. Пры гэтым Энрыке Мільё заявіў, што сутыкненьні адбыліся з прычыны агрэсіўных паводзін удзельнікаў галасаваньня.

Рэфэрэндум аб незалежнасьці Каталёніі прайшоў 1 кастрычніка. Цэнтральныя ўлады Гішпаніі не прызнаюць легітымнасьць галасаваньня. У дзень правядзеньня рэфэрэндуму паліцыя блякавала выбарчыя ўчасткі і выносіла адтуль бюлетэні і скрыні для галасаваньня. У Барсэлёне спэцназ страляў гумовымі кулямі па дэманстрантах і ўжываў шумавыя гранаты. У сутычках з паліцыяй пацярпелі каля тысячы чалавек.

Урад Гішпаніі абвяргае абвінавачваньні ў жорсткасьці. У Мадрыдзе сьцьвярджаюць, што дзеяньні паліцэйскіх былі апраўданыя. Праціўнікі рэфэрэндум лічаць, што ён праводзіўся без выкананьня неабходных нормаў, а ў самой Каталёніі праходзілі толькі агітацыя за незалежнасьць і не было кампаніі супраць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG