Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нобэлеўская прэмія міру — Міжнароднай кампаніі за ліквідацыю ядзернай зброі


Старшыня Нарвэскага нобэлеўскага камітэту Бэрыт Рэйс-Андэрсэн абвяшчае ляўраэта Нобэлеўскай прэміі міру за 2017 год
Старшыня Нарвэскага нобэлеўскага камітэту Бэрыт Рэйс-Андэрсэн абвяшчае ляўраэта Нобэлеўскай прэміі міру за 2017 год

Нобэлеўскую прэмію міру сёлета атрымала Міжнародная кампанія за ліквідацыю ядзернай зброі (ICAN), паведаміў нобэлеўскі камітэт у пятніцу, 6 кастрычніка.

Галоўнымі прэтэндэнтамі на Нобэлеўскую прэмію міру сёлета былі вярхоўны прадстаўнік у замежных справах і палітыцы бясьпекі Эўразьвязу Фэдэрыка Магерыні, міністар замежных справаў Ірану Мухамад Джавад Зарыф і былы дзяржаўны сакратар ЗША Джон Керы.

«Пагроза выкарыстаньня ядзернай зброі больш рэальная, чым яна была раней, у выпадку з Паўночнай Карэяй. Важна падтрымліваць ініцыятывы, якія перашкаджаюць разьвіцьцю і распаўсюджаньню ядзернай зброі», — заявіў дырэктар Дасьледнага інстытуту міры ў Осьле Гэнрык Урдала.

Сярод іншых магчымых ляўрэатаў Дасьледны інстытут міру ў Осьле называў арганізацыю «Белыя каскі» і яе лідэра Раіда Ас-Саліха за іх намаганьні ў дапамозе мірным жыхарам у Сырыі. Другі фаварыт дасьледнікаў — Агенцтва ААН у справах уцекачоў і яго кіраўнік Піліпа Грандзі за намаганьні ў справе расьсяленьня вымушаных пакідаць месца свайго пражываньня людзей ва ўсім сьвеце Трэці фаварыт — былы галоўны рэдактар турэцкай газеты Cumhuriyet Джан Дзюндар, якому прысудзілі пяць гадоў і дзевяць месяцаў турмы за за публікацыі, у якіх сьцьвярджалася, што Турэччына таемна пастаўляе зброю паўстанцам у Сырыі.

Як піша Bloomberg, сярод фаварытаў букмэйкераў былі папа Францішак, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, некамэрцыйная арганізацыя Амэрыканскі саюз абароны грамадзянскіх свабодаў. Сярод іншых магчымых кандыдатаў на прэмію паводле прагнозаў навукоўцаў і букмэйкераў Bloomberg называла Эканамічную супольнасьць заходнеафрыканскіх дзяржаваў, блогера з Савудаўскай Арабіі Райфа Бадаві, якому прысудзілі 10 гадоў турмы і тысячу ўдараў бізуноў за іншадумства, былога супрацоўніка Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША Эдварда Сноўдэна, а таксама двух кандыдатаў з Расеі — «Новую газету» і праваабарончую арганізацыю «Мемориал».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG