Дата дня
6 кастрычніка 1876 году нарадзіўся Ян Булгак, фотамастак і этнограф. Дзякуючы Булгаку да нашага часу дайшлі выявы людзей, вёсак і гарадоў, а таксама архітэктурных помнікаў краю, якіх даўно няма ў рэчаіснасьці.
Таксама ў гэты дзень
1788 — распачаўся Чатырохгадовы Сойм (іншая назва — Вялікі Сойм). Гэты быў вальны Сойм Рэчы Паспалітай, які адбываўся ў Варшаве з 6 кастрычніка 1788 па 30 чэрвеня 1792 году. Сойм правёў шэраг радыкальных рэформаў у эканамічнай, палітычнай і сацыяльных сфэрах: увядзеньне рэкрутчыны ў 1789 г., арганізаванай па тэрытарыяльным прынцыпе, павелічэньне колькасьці войска, частковае ўраўненьне правоў мяшчан са шляхтаю, наданьне правоў габрэям і праваслаўным. Найвышэйшым дасягненьнем Сойма лічыцца прыняцьце канстытуцыі 3 траўня.
1939 — закончылася польская абарончая вайна. Пад Коцкам перад немцамі капітулявала апошняя рэгулярная частка польскай арміі — самастойная апэратыўная група «Палесьсе» пад камандаваньнем генэрала Ф. Клебэрга.
1948 — у сталіцы Туркмэніі Ашгабаце адбыўся трагічны землятрус, у якім, паводле найноўшых дадзеных, загінулі каля 160 тысяч чалавек.
1953 — з галоўнага канвэеру Менскага трактарнага заводу сышоў першы сэрыйны трактар «Беларусь».
У гэты дзень нарадзіліся
1887 — Ле Карбюзье, францускі архітэктар і дызайнэр.
1908 — Алесь Мілюць, заходнебеларускі паэт.
1927 — Паўль Бадура-Шкода, аўстрыйскі піяніст.
1940 — Віктар Паўлаў, савецкі і расейскі актор тэатра кіно.
1948 — Джэры Адамс, ірляндзкі палітык.
У памяці
1677 — Альберт Каяловіч, беларускі пісьменьнік, палеміст, гісторык.
1809 — Францішак Бялінскі, генэрал-маёр войска кароннага, пісар вялікі каронны, асьветнік, пэдагог, прыхільнік ўсеагульнай адукацыі.
1929 — Чэслаў Янкоўскі, польскі паэт, крытык, публіцыст, гісторык-краязнаўца.
1991 — Ігар Талькоў, расейскі сьпявак.
1996 — Станіслаў Каласанты Роек, рымска-каталіцкі дзяяч, ксёндз.