Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайсковай брыгадзе Літвы, Польшчы і Ўкраіны далі імя беларускага гетмана


Міністры абароны Літвы, Польшчы і Ўкраіны падпішуць сёньня дакумэнт, які сумеснай вайсковай брыгадзе гэтых дзяржаваў надасьць імя гетмана Вялікага Княства Літоўскага.

Створаная тры гады таму брыгада LITPOLUKRBRIG будзе насіць імя Канстанціна Астроскага. Міністры таксама дадуць дазвол гэтай вайсковай адзінцы ці яе элемэнтам удзельнічаць у міжнародных апэрацыях.

Канстанцін Астроскі (1460–1530) — гетман ВКЛ. Яго самыя вядомыя ваенныя перамогі — перамога ў бітве пад Воршай 8 верасьня 1514 году над колькікроць большым расейскім войскам і ўзяцьце ў палон крымскага хана Мэнглі-Гірэя. Ён пахаваны ў Кіева-Пячэрскай лаўры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG