Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад імя Лукашэнкі шматдзетнай сям’і падарылі карову і даільны апарат


Карова і гаспадыня (ілюстрацыйнае фота)

Шматдзетная сям’я Сьнігір зь вёскі Ясень Асіповіцкага раёну атрымала ад Аляксандра Лукашэнкі падарунак — карову па мянушцы Белка.

Урачыстае ўручэньне сэртыфікату і самой «карміцелькі», адначае БелТА, на даручэньне кіраўніка дзяржавы прайшло з удзелам першага намесьніка старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Алега Чыкіды.

З просьбай падарыць карову зьвярнулася на прэзыдэнцкім сайце шматдзетная маці Вольга Сьнігір — маўляў, ёсьць патрэба ў сьвежым малаку для дзяцей.

Пра тое, што ліст дайшоў да адрасата, пасьпяшаліся паведаміць работнікі сацыяльнай службы — літаральна празь некалькі дзён прыехалі абсьледаваць умовы пражываньня і магчымасьць утрыманьня каровы.

«Дзецям трэба здаровае і правільнае харчаваньне, — адзначыў Алег Чыкіда. — Кіраўнік дзяржавы даручыў аказаць падтрымку, дзеля гэтага мясцовая гаспадарка „Ясень-АГРА“ набыла карову, якая дае за суткі 25 кг малака. Гэтага хопіць, каб забясьпечыць шматдзетную сям’ю сьвежым малаком і гатаваць іншыя свойскія прадукты — тварог, сьмятану, вяршкі».

Паводле чыноўніка, жывёла прайшла «кастынг»: выбіралі, каб яна была прадукцыйная, здаровая, спакойная. Да таго ж карова цельная, таму ў лютым-сакавіку будзе папаўненьне.

Каб палегчыць жыцьцё шматдзетнай маці, ёй зрабілі яшчэ адзін падарунак — даільны апарат.

XS
SM
MD
LG