Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскім пэнсіянэрам павысяць пэнсію


Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла 3 кастрычніка закон аб пэнсійнай рэформе, які зьмяшчае патрабаваньні да мінімальнага страхавога стажу для выхаду на пэнсію і прадугледжвае павышэньне пэнсій 9 мільёнам пэнсіянэраў на суму ад 200 (7$) да 1000 (37$) грыўняў з кастрычніка 2017 году.

Напярэдадні ў МВФ адзначылі, што ўвядзеньне ва Ўкраіне пэнсійнай рэформы зьяўляецца крытычна важным для прадастаўленьня Кіеву чарговага траншу.

Законапраект аб пэнсійнай рэформе быў зацьверджаны парлямэнтам у першым чытаньні ў ліпені, аднак у яго былі ўнесены зьмены перад другім чытаньнем.

У сакавіку 2015 г. паміж МВФ і Ўкраінай была зацьверджана чатырохгадовая праграма пашыранага фінансаваньня на суму каля 17,5 мільярда даляраў ЗША. Пакуль МВФ прадаставіў Украіне паводле гэтай праграмы каля 8 мільярдаў 800 мільёнаў даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG