Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы за сымбалі ўкраінскіх нацыяналістаў хочуць саджаць на 2 гады ў турму


Партрэт Рамана Шухевіча
Партрэт Рамана Шухевіча

Польская сялянская партыя хоча ўвесьці крымінальную адказнасьць за прапаганду арганізацыяў украінскіх нацыяналістаў, якія дзейнічалі ў XX стагодзьдзі.

У прыватнасьці, прапануецца ў каталёг злачынстваў, учыненых у пэрыяд з 8 лістапада 1917 года па 31 ліпеня 1990 года, уключыць злачынствы, учыненыя ўкраінскімі нацыяналістамі, паведамляе Радыё Польшча.

Акрамя таго, у прапанаваную папраўку да Крымінальнага кодэксу ў сьпіс таталітарных сымбаляў, прадукцыя, захоўваньне і распаўсюд якіх зьяўляецца злачынствам, унесьці сымболіку Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў і Украінскай паўстанцкай арміі.

Дэпутаты прапаноўваюць караць за прапаганду АУН-УПА пазбаўленьнем волі на тэрмін да двух гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG