Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхэіл Саакашвілі папрасіў палітычнага прытулку


Міхэіл Саакашвілі папрасіў палітычнага прытулку ва Ўкраіне, паведаміў агенцтву УНІАН Маркіян Галабала, адвакат былога кіраўніка Адэскай вобласьці.

Паводле яго, яшчэ 11 верасьня Саакашвілі зьвярнуўся ў Дзяржаўную міграцыйную службу Ўкраіны для атрыманьня статусу асобы, якая мае патрэбу ў дадатковай абароне.

Адвакат падкрэсьліў, што міграцыйная служба не дала адказу на запыт Саакашвілі. Абарона былога кіраўніка Адэскай вобласьці ўжо абскардзіла ў судзе бязьдзейнасьць службы. У Міністэрстве юстыцыі Ўкраіны паведамілі, што канчатковае рашэньне аб экстрадыцыі Саакашвілі яшчэ не прынятае.

У канцы верасьня суд у Львоўскай вобласьці прызнаў былога кіраўніка Адэскай вобласьці вінаватым у незаконным перасячэньні мяжы Ўкраіны і прызначыў яму штраф. 10 верасьня Міхэіл Саакашвілі пры падтрымцы сотняў сваіх прыхільнікаў перасёк польска-ўкраінскую мяжу.

У канцы ліпеня прэзыдэнт Пятро Парашэнка пазбавіў Саакашвілі ўкраінскага грамадзянства за тое, што той у свой час не паведаміў пра крымінальны перасьлед у Грузіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG