Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзьку заблякавалі ў «Одноклассниках» за інтэрвію з польскім дэпутатам


Анатоль Лябедзька

Лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку заблякавалі ў сацсетцы «Одноклассники» за «распальваньне нацыянальнай, рэлігійнай і іншай нянавісьці», паведамляе прэсавая служба партыі.

На просьбу даць прыклад такога паста ад адміністрацыі прыйшла спасылка на вось гэты пост:

«Міхал Каміньскі, дэпутат Сэйму Польшчы, у Беларусі ня быў гадоў 25. І яму ёсьць з чым параўнаць і што сказаць пра сёньняшнюю сытуацыю ў Беларусі. Чаму цэньнікі нашых крам на 20–30% вышэйшыя, чым у Беластоку? Чаму сёньня палякі выходзяць пратэставаць на вуліцы? Чаму вайсковыя вучэньні „Захад-2017“ выклікаюць у Эўропе павышаную насьцярожанасьць?»

Гэтыя пытаньні Анатоль Лябедзька абмяркоўваў з польскім дэпутатам у пяціхвіліннай тэлевізійнай перадачы на афіцыйным партыйным сайце.

«Тут ёсьць над чым усьміхнуцца і паціснуць плячыма. Гэта калі і прыклад, то не распальваньня нянавісьці, а палітычнай шызафрэніі адміністратараў», — адрэагаваў на сытуацыю старшыня АГП.

На дадзены момант акаўнт разблякаваны. Аднак папярэджаньне за «распальваньне нянавісьці» застаецца ў сіле.

На пытаньне, навошта ўвогуле мець акаўнт на гэтай расейскай сетцы, спадар Лябедзька адказвае:

«Фактычна большая частка мабілізацыі на «Маршы недармаедаў» ішла праз «Одноклассники».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG