Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нобэль у галіне фізыкі далі за адкрыцьцё гравітацыйных хваляў


Швэдзкая Каралеўская акадэмія 3 кастрычніка абвясьціла імя ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі па фізыцы. Імі сталі Райнэр Вайс, Бэры Бэрыш і Кіп Торн. Узнагарода прысуджаная за адкрыцьцё гравітацыйных хваляў.

У рашэньні Нобэлеўскага камітэту гаворыцца, што прэмія прысуджана «за вырашальны ўклад у назіраньне гравітацыйных хваляў».

Райнэр Вайс працуе ў Масачусэцкім тэхналягічным інстытуце, Бэры Бэрыш і Кіп Торн — у Каліфарнійскім тэхналягічным інстытуце.

Летась Дэвід Дж. Таўлес, Ф. Дункан, М. Холдэйн і Дж. Майкл Костарліц атрымалі ўзнагароду за свае дасягненьні ў тапалёгіі — галіне матэматыкі, якая займаецца ўласьцівасьцямі матэрыялу, якія застаюцца некранутымі, калі аб’ект расьцягнуты, скручаны ці дэфармуецца.

Сёлетняя Нобэлеўская прэмія — гэта другая прэмія Швэдзкай Каралеўскай акадэміі 2017 году, абвешчаная на гэтым тыдні.

Учора, 2 кастрычніка, трое амэрыканскіх навукоўцы падзялілі Нобэлеўскую прэмію па фізіялёгіі і мэдыцыне за вывучэньне таго, як унутраны біялягічны гадзіньнік чалавечага арганізму — цыркадныя рытмы — прыстасоўваюцца да розных этапаў дня, уплываючы на сон, паводзіны, узровень гармонаў, тэмпэратуру цела і абмен рэчываў.

Пераможцы Нобэлеўскай прэміі ў галіне хіміі, літаратуры і міру будуць абвешчаны пазьней на гэтым тыдні. Узнагарода ў галіне эканомікі мае быць абвешчана на наступным тыдні.

За выключэньнем прэміі ў галіне эканомікі, узнагарода была заснаваная швэдзкім прамыслоўцам Альфрэдам Нобэлем (1833-96), вынаходнікам дынаміту. Узнагароды ўручаюцца 10 сьнежня, у гадавіну сьмерці Нобэля.

Грашовае частка прэміі сёлета складае 9 мільёнаў крон (1,1 мільёна даляраў).

XS
SM
MD
LG