Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы намесьнік Макея прынцыпова выступае па-беларуску


Андрэй Дапкюнас
Андрэй Дапкюнас

Два законапраекты аб міждзяржаўных дамовах з Суданам і Грузіяй на сёньняшнім пленарным паседжаньні Палаты прадстаўнікоў дэпутатам прадстаўляў новы намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас. І хоць дакумэнты для дэпутатаў былі падрыхтаваныя на расейскай мове, спадар Дапкюнас абодва разы прамаўляў па-беларуску.

Нават калі дэпутат зь Менску Максім Місько задаў пытаньне дыплямату па-расейску, Андрэй Дапкюнас адказаў яму па-беларуску.

А вось іншы дэпутат, Віталь Уласевіч з Бабруйску, сваё пытаньне ўжо фармуляваў па-беларуску. Гэтаксама як Вольга Палітыка і Валер Барадзеня.

«Для мяне выступленьне на беларускай мове — прынцыповая пазыцыя, — сказаў Свабодзе Андрэй Дапкюнас. — Я шаную родную мову, вельмі яе люблю і імкнуся ўсюды гаварыць толькі на ёй. Гэта патрабаваньне маёй душы».

У жніўні Лукашэнка прызначыў 54-гадовага Дапкюнаса намесьнікам міністра замежных справаў. Дагэтуль дыплямат узначальваў пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры ААН. Маці намесьніка міністра Жана Дапкюнас — былая дырэктарка музэю Янкі Купалы і стрыечная пляменьніца беларускага песьняра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG