Паводле экспэртызы Акадэміі навук Украіны, страты прычыненыя рэжымам Януковіча ўкраінскай дзяржаве дасягаюць 40 мільярды даляраў.
«Гэта адзін гадавы бюджэт дзяржавы... Таму 1,5 мільярда даляраў, якія мы маглі ў парадку спэцыяльнай канфіскацыі вярнуць у дзяржаўны бюджэт, гэта толькі частка з разрабаванага арганізаванай злачыннай групоўкай Януковіча», — сказаў кіраўнік Генэральнай Пракуратуры Ўкраіны.
Луцэнка перакананы, што Януковічу ня ўдасца вярнуць гэтыя грошы праз эўрапейскія суды, бо работнікі праваахоўных органаў дзейнічалі ў рамках дзеючага заканадаўства ў адпаведнасьці з рашэньнямі судоў.