Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каталёнія як «Вяйшнорыя»: падабенствы і адрозьненьні


Севярын Квяткоўскі

Каталёнія — рэальная тэрыторыя з рэальным насельніцтвам.

«Вяйшнорыя» — зборны вобраз беларусаў, якія жывуць па ўсёй тэрыторыі краіны.

Тым ня менш, у рэальнай Каталёніі і віртуальнай «Вяйшнорыі» шмат падабенстваў. І там, і там хочуць пазбавіцца дыктату.

У Каталёніі хочуць пазбавіцца ад дыктату Мадрыду.

У «Вяйшнорыі» — ад дыктату аднаго чалавека.

У Гішпаніі людзі, якія не асудзілі фашызм, сёньня забараняюць частцы грамадзян права на самавызначэньне.

У Беларусі людзі, якія не асудзілі бальшавізм, забараняюць суграмадзянам права на грамадзянскія правы як такія.

Дыктатар Франка
Дыктатар Франка

1. У Гішпаніі больш за 40 гадоў кіраваў дыктатар Франка (Francisco Franco). У Беларусі дыктатура наступіла з канстытуцыйным пераваротам восені 1996. Хоць і не 40, але 21 год — вельмі шмат. Спараджаецца адчуваньне палітычнага бясчасься, наканаванасьці і паралельнасьці прасторы. Здаецца, так было і будзе заўжды.

2. У Гішпаніі фашызм ня быў асуджаны.

Вэтэраны фашысцкай «Блакітнай дывізіі» (хоць іх ужо амаль не засталося) ды іх шматлікія прыхільнікі публічна сьвяткуюць свае помныя даты.

«Зігаваць» (выкідаць руку ў фашысцкім вітаньні) у Гішпаніі не забаронена.

Помнікі фашысту-дыктатару Франчэска Франку яшчэ нядаўна стаялі па ўсёй Гішпаніі. Хоць у меншай колькасьці, Франка ды іншыя фашысты прысутнічаюць у гішпанскім краявідзе ў выглядзе помнікаў, назваў вуліц і кавярань.

У Беларусі дагэтуль не асуджаныя бальшавізм і савецкі камунізм. Вэтэраны НКВД/МГБ/КГБ, тыя, на чыіх руках кроў бязьвінных людзей, усё яшчэ ходзяць на парады з іканастасам з мэдалёў.

Помнік Дзяржынскаму ў райцэнтры Дзяржынск
Помнік Дзяржынскаму ў райцэнтры Дзяржынск

Разам са сваімі маладзейшымі спадкаемцамі «чэкісты» розных узростаў і масьцей аддаюць «чэсьць» помнікам Дзяржынскаму, сусьветна прызнанаму вайсковаму злачынцу, пэрсанальна павіннаму ў гібелі мільёнаў мірнага насельніцтва.

3. Жангліраваньне законамі.

Адмаўляючы Каталёніі ў праве на незалежнасьць, афіцыйны Мадрыд апэлюе да законаў, якія сам жа і напісаў.

Апэлюючы да незаконнасьці мітынгаў пратэсту ў Беларусі, чыноўнікі выканкамаў, міліцыі і судоў забываюцца, што ў 1996 годзе Аляксандар Лукашэнка зьдзейсьціў атыканстытуцыйны пераварот. А пасьля сам жа і пачаў ініцыяваць законы, якія забараняюць грамадзянскія правы.

У Беларусі дыктатар жывы, а імёнам фашысцкіх генэралаў адпавядаюць імёны бальшавісцкіх правадыроў, якія ў розныя спосабы спрычыніліся да зьнішчэньня мірнага насельніцтва ў Беларусі.

Беларусь мае досьвед збору подпісаў за імпічмэнт прэзыдэнта, масавых акцый пратэсту ды іншых формаў барацьбы за грамадзянскія правы. Але Беларусь знаходзіцца ў сфэры ўплыву Расеі, таму ўлады не баяцца асуджэньня з боку Эўропы і практыкуюць жорсткія сцэнары ўціску грамадзянскай актыўнасьці.

Гішпанія хоць і не да канца, але больш-мешн адышла ад часоў дыктатара Франка і залежыць ад меркаваньня Эўразьвязу, ў якім знаходзіцца, і які пакідаць не плянуе. Таму Гішпанія мусіць быць гнуткай і не пускаць адразу ў справы масава паліцэскую сілу.

Каталёнія ў дзень рэфэрэндуму 1 кастрычніка
Каталёнія ў дзень рэфэрэндуму 1 кастрычніка

Хоць лякальна паліцэйская сіла падчас каталёнскага рэфэрэндуму пра незалежнасьць ужываецца ад самага пачатку акцый за рэфэрэндум, параўнаць сытуацыю з разгонам Плошчы 19 сьнежня 2010 году не выпадае.

«Вяйшнорцам» пакуль застаецца толькі сачыць за каталёнцамі і пераймаць прыёмы мірных пратэстаў. Урэшце рэшт, дыктатуры не бываюць вечнымі.

Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

XS
SM
MD
LG