Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ашмянская мытня 1 кастрычніка спыняе сваё існаваньне


Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі Юры Сянько (у цэнтры)

Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі Юры Сянько паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі ў жніўні, што кіраўнікі будуць пераведзеныя ў памежныя пункты мытнага афармленьня, у іншыя аддзелы. «За кошт такой аптымізацыі будзе ўзмоцненая мяжа. Часткова адбудзецца скарачэньне часткі адміністрацыйнага апарату, які выконваў функцыі кіраваньня на ашмянскім напрамку», — растлумачыў старшыня ДМК.

Як заявіў Юры Сянько, у Дзяржаўным мытным камітэце «працягваюць працаваць над тым, каб увесь асабісты склад вынес вельмі сур’ёзныя ўрокі з шэрагу спраhttp://belapan.by/archive/2017/10/01/922626/ваў, па якіх службовыя асобы, у прыватнасьці Ашмянскай мытні, былі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці».

Аб выяўленьні карупцыйнай схемы на Ашмянскай мытні паведаміў у красавіку 2015 году Аляксандар Лукашэнка. Расьсьледаваньнем займаўся КДБ. Тады ў дамах падазраваных апэратыўнікі знайшлі больш за два мільёны даляраў. Усяго па справе аб хабарах у пункце пропуску «Каменны Лог» праходзілі 58 чалавек. Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, злачыннай групай было прапушчана 4,5 тысячы грузавікоў з таварам. Сумы хабараў былі ад 110 да 750 даляраў. У шэрай схеме былі задзейнічаныя начальнікі аддзелаў, асабісты склад мытні і бізнэсоўцы, паведамляе БелаПАН.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG