Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Янукевіча і Зянковіча вылучылі будучымі кандыдатамі на прэзыдэнта ад БНФ


Юрась Зянковіч

Сярод тых, хто называліся ў якасьці кандыдатаў ад БНФ для ўдзелу ў будучых прэзыдэнцкіх выбарах -- былы старшыня БНФ Аляксей Янукевіч, цяперашні старшыня Рыгор Кастусёў, амэрыканскі адвакат беларускага паходжаньня Юрась Зянковіч, бізнэсовец Васіль Астроўскі, намесьнік старшыні партыі БНФ Алесь Стральцоў, сябра Сойму Вольга Дамаскіна.

Вольга Дамаскіна ў выніку зьняла сваю кандыдатуру на карысьць Юрася Зянковіча. Намесьнік старшыні партыі БНФ Алесь Стральцоў-Карвацкі зьняўся на карысьць Аляксея Янукевіча. Васіль Астроўскі — на карысьць Рагора Кастусёва, сам Кастусёў — на карысьць Аляксея Янукевіча.

У рэйтынгавым галасаваньні за Янукевіча ўзьнялі мандаты 110 чалавек. За Зянковіча — 76. Такім чынам, абедзьве кандыдатуры прайшлі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG