Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску праходзіць ХVIII справаздачна-выбарчы зьезд Партыі БНФ


30 верасьня ў Менску ў Палацы мастацтваў пачаў працу ХVIII справаздачна-выбарчы зьезд Партыі БНФ «Адраджэньне».

У зьезьдзе бяруць удзел каля 170 дэлегатаў. На парадку дня – справаздача старшыні партыі БНФ «Адраджэньне» Аляксея Янукевіча, выбары новага партыйнага лідэра, ягоных намесьнікаў, Сойму партыі, вылучэньне кандыдата на прэзыдэнты на наступныя выбары ды іншыя.

Пачаўся зьезд з выкананьня гімну «Магутны Божа» і хвіліны маўчаньня ў памяць тых сябраў партыі, якія сышлі ў лепшы сьвет.
Пачаўся зьезд з выкананьня гімну «Магутны Божа» і хвіліны маўчаньня ў памяць тых сябраў партыі, якія сышлі ў лепшы сьвет.

Гарачая дыскусія пачалася яшчэ пры зацьверджаньні парадку дня – пытаньня аб вылучэньні прадстаўніка партыі БНФ прэтэндэнтам на кандыдаты ў прэзыдэнта. 36 чалавек прагаласавала, каб зьняць гэта пытаньне, 108 – за ўключэньне яго ў парадак дня зьезду. Пункт чацьверты парадку дня хацелі перафармуляваць – абмеркаваць кандыдатуры магчымых кандыдатаў на прэзыдэнцкія выбары. Прапанова не прайшла, парадак дня зацьвердзілі ў першапачатковым выглядзе.

Зь вітальным словам да дэлегатаў выступіла дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, намесьніца старшыні ТБМ Алена Анісім. Завершыла яна свой выступ словамі «Жыве Беларусь!». Даслала сваё прывітаньне старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.

Паводле зьменаў у статуце партыі Аляксей Янукевіч ужо ня можа абірацца кіраўніком партыі трэці раз запар.

Аляксей Янукевіч выступіў з 20-хвіліннай прамовай
Аляксей Янукевіч выступіў з 20-хвіліннай прамовай

На крэсла і партфэль старшыні прэтэндуюць цяпер 5 кандыдатаў:

  • Ільля Дабратвор, 36 гадоў. Па адукацыі псыхоляг. Працаваў сацыяльным пэдагогам, прадпрымальнікам.Шматдзетны бацька – мае пяцёра дзяцей.
    Ільля Дабратвор
    Ільля Дабратвор
  • Вольга Дамаскіна, 43 гады. Была супрацоўніцай Полацкага гісторыка-культурнага музэю-запаведніка, там зь ёй не працягнулі кантракт. Працуе адміністратарам у салёне прыгажосьці ў Наваполацку.
  • Рыгор Кастусёў, 60 гадоў. Быў кандыдатам ад партыі БНФ на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году. Працаваў дырэктарам саўгаса, будаўнічых кампаній, галоўным мэханікам ПМК, а таксама на кіроўных пасадах сфэры ЖКГ.
  • Ігар Лялькоў, 46 гадоў. Скончыў гістфак БДУ, вучыўся ў Сарбонскім унівэрсытэце (Францыя) і Цэнтры ўсходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў Варшаўскага ўнівэрсытэту (Польшча). Працаваў у Дзяржаўным камітэце па архівах і справаводзтве. Намесьнік старшыні БНФ.
  • Алесь Таўстыка, 44 гады. Скончыў Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію. Быў адным зь лідэраў прадпрымальніцкага руху, летась спрабаваў ачоліць рух «За Свабоду», за яго прагаласавалі толькі два чалавекі.
XS
SM
MD
LG