Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ґергард Шрэдэр узначаліў раду дырэктараў «Роснефти»


Былы канцлер Нямеччыны Ґергард Шрэдэр у пятніцу быў абраны на пасаду старшыні рады дырэктараў расейскай кампаніі «Роснефть». Галасаваньне адбылося ў Санкт-Пецярбургу на сходзе акцыянэраў карпарацыі, паведамляе «Інтэрфакс».

Колькасьць рады дырэктараў «Роснефти» павялічылася зь 9 да 11 чалавек. Акрамя Шрэдэра, які займае пасаду старшыні камітэту акцыянэраў кампаніі Nord Stream AG, у яго склад увайшоў міністар энэргетыкі Расеі Аляксандр Новак.

Пра тое, што ўрад Расеі вылучыў Ґергарда Шрэдэра ў раду дырэктараў «Роснефти», стала вядома ў жніўні. Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель тады выступіла з крытыкай гэтага рашэньня. Яна, у прыватнасьці, нагадала, што «Роснефть» уваходзіць у санкцыйны сьпіс Эўразьвязу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG