Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома, калі па выходных крамы ў Польшчы будуць зачыненыя


Падкамітэт польскага парлямэнту ў пытаньнях рынку працы аднавіў распрацоўку законапраекту аб абмежаваньні гандлю ў нядзелю.

Праект прафсаюзу «Салідарнасьць», якія ініцыяваў зьмены, прадугледжваў поўную забарону гандлю ў нядзелю. Але дэпутаты Сэйму ўнесьлі ў праект папраўкі, паведамляе «Gazeta Wyborcza».

«Гандаль будзе забаронены ў другую і чацьвёртую нядзелю месяца», — паведаміў кіраўнік падкамітэту Януш Сьнядэк.

Польскі віцэ-міністар сям’і, працыі і грамадзкай палітыкі Станіслаў Швэд пацьвердзіў, што частковую забарону падтрымлівае і ўрад краіны. Новыя правілы павінны ўвайсьці ў жыцьцё 1 студзеня 2018 году.

Падчас выбарчай кампаніі кіроўная ў краіне правая партыя «ПіС» абяцала ўвесьці поўную забарону нядзельнага гандлю. Януш Сьнядэк патлумачыў, што гэтае абяцаньне будзе ўводзіцца паступова.

Дыскусія пра абмежаваньне гандлю ў нядзелю адбываецца ў Польшчы ня першы год. Прыхільнікі забароны лічаць, што ў працаўнікоў крамаў і гандлёвых сетак павінна быць магчымасьць правесьці нядзелю з сям'ёю, а вернікі павінны мець права наведаць касьцёл.

Штогод беларусы пакідаюць у польскіх крамах больш за 100 мільёнаў эўра. Праціўнікі забароны нядзельнага гандлю прыводзілі гэты аргумэнт у якасьці аднаго з галоўных. Скарачэньне гандлю адчучавальна адаб’ецца на гандлёвых сетках у памежных рэгіёнах ва ўсходняй Польшчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG