Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новага пасла ў Расеі амэрыканскі Сэнат зацьвердзіў адзінагалосна і без дэбатаў


Джон Гантсман

Сэнат ЗША аднагалосным галасаваньнем 28 верасьня зацьвердзіў былога пасла ЗША ў Кітаі Джона Гантсмана новым амбасадарам у Расеі.

Гантсман раней быў губэрнатарам штату Юта і мае вялікі дыпляматычны досьвед — акрамя Кітаю, ён таксама працаваў паслом у Сынгапуры.

Сэнат зацьвердзіў ягоную кандыдатуру аднагалосна безь якіх-небудзь дэбатаў. Зацьвярджэньне адбылося ў час, калі некалькі камісій Кангрэсу расьсьледуюць сьцьвярджэньне, што Расея спрабавала паўплываць на леташнія прэзыдэнцкія выбары ў ЗША.

57-гадовы Гантсман заявіў у гэтым месяцы, што «няма ніякіх сумневаў, што расейскі ўрад умяшаўся ў выбары ЗША летась, і Масква працягвае ўмешвацца ў дэмакратычныя працэсы нашых сяброў і саюзьнікаў». Дыплямат сказаў заканадаўцам, што ён ня будзе вагацца нагадваць расейскім чыноўнікам пра іх адказнасьць за свае дзеяньні.

Ён таксама заявіў, што ў выпадку прызначэньня будзе прасоўваць у Расеі амэрыканскія інтарэсы, сярод якіх ёсьць і аднаўленьне цэласнасьці Ўкраіны. Але, дадаў ён, у Вашынгтону няма іншага выбару, як узаемадзейнічаць з Расеяй, спрабуючы вырашыць глябальныя крызісы ў Сырыі, Паўночнай Карэі ды іншых рэгіёнах.

XS
SM
MD
LG