Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп ініцыюе маштабнае скарачэньне падаткаў у ЗША


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Дональд Трамп 27 верасьня прадставіў плян падатковай рэформы. Ён заклікаў зьнізіць падаткі для кампаній і багатых грамадзянаў.

Плян складзены ў выніку працяглых перамоваў паміж памочнікамі Трампа і вядучымі рэспубліканцамі ў Кангрэсе.

Ён прадугледжвае 20-адсоткавае скарачэньне падатку на даходы карпарацый (заміж 35%), 25-адсоткавую падатковую стаўку для кампаній, якія выкарыстоўваюць скразное падаткаабкладаньне, і зьніжэньне з 39,6% да 35% стаўкi для грамадзян з высокім узроўнем даходу.

Паводле Трампа, з-за неэфэктыўнай падатковай сыстэмы ЗША штогод губляюць мільярды даляраў, а прапанаваная ім рэформа спросьціць сыстэму падатковых дэклярацый, а таксама дасьць штуршок разьвіцьцю бізнэсу і падтрымае сярэднюю клясу.

«Плян неабходна ацэньваць комплексна. Ён падвойвае стандартны вылік, і такім чынам нават для людзей з самымі нізкімі даходамі падатак будзе зьніжаны», — сказаў напярэдадні рэспубліканец Джым Рэначы.

На пачатку гэтага году міністар фінансаў Стывен Мнучын заявіў, што падатковая рэформа акупіць сама сябе — улады ЗША спадзяюцца, што зьніжэньне стаўкі прывядзе да эканамічнага росту. Апанэнты пляна будуць аспрэчваць гэтае сцвярджэньне.

На фоне павольнага, але стабільнага росту амэрыканскай эканомікі падатковы плян Трампа карыстаецца ўмеранай падтрымкай у Кангрэсе, нават сярод рэспубліканцаў, якія выступаюць за жорсткую фіскальную палітыку і яшчэ нядаўна рашуча пярэчылі супраць любых прапановаў, якія могуць павялічыць дэфіцыт.

Правядзеньне падатковай рэформы ў 2017 годзе стала адным з галоўных перадвыбарных абяцаньняў Трампа і ягоных саюзьнікаў-рэспубліканцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG