Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФСБ Расеі паставіць сьцяну паміж анэксаваным Крымам і Ўкраінай


Архіўнае фота

Фэдэральная служба бясьпекі Расеі мерыцца паставціь плот паміж анэксаваным Крымам і астатняй тэрыторыяй Украіны. Гэта вынікае з дакумэнтаў, апублікаваных на сайце дзяржаўных закупак, паведамляе інтэрнэт-выданьне Republic. Кошт пабудовы плоту ФСБ ацаніла на 200 мільёнаў рублёў. Даўжыня сьцяны, як чакаецца, складзе амаль 50 кілямэтраў, вышыня — больш за два мэтры. Работы маюць быць скончаныя да канца 2017 году.

У 2014 годзе пасьля зьмены ўлады ва Украіне Расея анэксавала Крым, а ў Данбасе пачалася вайна, якую Кіеў лічыць адкрытай агрэсіяй з боку Крамля. У тым самым годзе Кіеў пачаў узводзіць на мяжы з Расеяй ахоўныя збудаваньні агульнай працягласьцю больш за дзьве тысячы кілямэтраў. Праект атрымаў назву «Сьцяна», яго кошт — 250 мільёнаў даляраў. Мэта будаўніцтва ўмацаваньняў — спыніць транзыт расейскай вайсковай тэхнікі ў Данбас, на тэрыторыю, кантраляваную сэпаратыстамі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG