Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макрон прапануе кардынальна рэфармаваць Эўразьвяз


Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон выступіў са сваёй праграмай рэфармаваньня Эўрапейскага зьвязу пасьля выхаду зь яго Вялікабрытаніі.

Выступаючы ў аўторак у Парыжы перад студэнтамі Сарбоны, Макрон прапанаваў да 2020 году стварыць адзіную армію ЭЗ, прыняць агульны абаронны бюджэт і ваенную дактрыну.

Кажучы пра міграцыйныя праблемы, францускі лідэр падкрэсьліў неабходнасьць зьяўленьня адзінага эўрапейскага агенцтва па справах бежанцаў, каб спрасьціць працэдуру іх прыёму, а таксама пачаць паэтапнае фарміраваньне памежнай паліцыі ЭЗ.

Кажучы пра эканоміку, Макрон заявіў, што не бачыць іншага шляху ўзмацненьня фінансавай сыстэмы Эўропы, акрамя ўмацаваньня адзінай валюты — эўра.

Ён прапанаваў увесьці адзіную сыстэму карпаратыўных падаткаў, а таксама вызначыць мінімум заработнай платы для кожнай краіны.

«Адзіны шлях, які гарантуе нашу будучыню — гэта аднаўленьне незалежнай, адзінай і дэмакратычнай Эўропы», — сказаў на заканчэньне прэзыдэнт Францыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG