Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эн Эплбаўм: гераізацыя Сталіна прывядзе да працягу яго палітыкі


Эн Эплбаум
Эн Эплбаум

Амэрыканская журналістка і гісторык Эн Эплбаум лічыць, што яе новая кніга «Чырвоны голад» пра Галадамор ва Ўкраіне дапаможа заходнім чытачам лепш зразумець гісторыю Ўкраіны і яе складаных адносін з Расеяй. У тым ліку — гаворка ідзе пра вытокі ўкраінскага Галадамору, узгадка пра які на Захадзе кожны раз выклікае ў Расеі нездаровую рэакцыю. Яго ахвярамі, паводле падлікаў дасьледчыкаў, сталі 4 мільёны чалавек.

«На фоне агульнага голаду ў Савецкім Саюзе былі і канкрэтныя дзеяньні, наўмысна накіраваныя на Ўкраіну. Іх мэта — зьнішчыць менавіта ўкраінскае сялянства, і гэта было зроблена адначасова з атакай на палітычную і культурную эліту. Так што гэтыя два аспэкты не супярэчаць адзін аднаму. Яны адбываліся адначасова. Я лічу, што гэта вельмі важна ўсьведамляць, таму што людзі, якія адзначаюць, што голад быў у многіх рэгіёнах Савецкага Саюзу, не разумеюць, што праводзіліся асаблівыя мерапрыемствы і былі створаныя асаблівыя ўмовы ва Ўкраіне, якія былі накіраваны супраць яе», — распавяла Эн Эплабаўм.

Аўтарка кнігі лічыць, што ў апошні час у Расеі адбываецца гераізацыя Сталіна. Паводле яе, краіна, якая ганарыцца Сталіным і якая лічыць сябе яго спадчынніцай, будзе так ці інакш імітаваць і працягваць яго палітыку. Цяперашняя расейская палітычная эліта працягвае сталінскую палітыку ў адносінах да Ўкраіны — лічыць гісторык.

«Я лічу, што сучасная расейская эліта — і гэта ня мае нічога агульнага з Расеяй як з нацыяй ці з расейскім народам — лічыць Украіну пагрозай для сваёй улады гэтак жа, як лічыў Сталін. Расейская эліта мяркуе, што Ўкраіна як эўрапейская краіна, дзе пануюць прынцыпы закону і свабоды слова, зьяўляецца пагрозай для яе ўлады. Таму што ўлада гэтая грунтуецца на алігархічнай сыстэме, і яны ня хочуць, каб расейцы ішлі па ўкраінскім шляху. Яны бачаць ва Ўкраіне ідэалягічную пагрозу», — сказала Эн Эплбаўм.

Разглядаць Украіну як пагрозу, а не як суседа, партнэра ў гандлі і патэнцыйнага сябра і саюзьніка — гэта савецкая традыцыя, дадае Эн Эплбаўм і адзначае, што з моманту распаду Савецкага Саюзу палітыка Захаду была накіраваная на ўцягваньне Расеі ў свае інстытуты.

«Расея была б больш пасьпяховай і больш шчасьлівай краінай, калі б праводзіла палітыку інтэграцыі з Захадам — замест таго, каб супрацьстаяць яму. Сучаснай расейскай эліце выгадна падаваць Захад як ворага. Яны ня хочуць свабоды слова, ня хочуць дэмакратыі, не жадаюць гэтага капіталізму. Іх задавальняе кумаўскі капіталізм. Яны выбралі гэты шлях сьвядома, таму што ён дапамагае ім заставацца ва ўладзе», — адзначыла журналістка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG