Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Маглі б там сказаць праўду пра Беларусь». Лукашэнка пашкадаваў, што Брытанія выходзіць з Эўразьвязу 


Аляксандар Лукашэнка і Алан Данкан падчас сустрэчы ў Менску. 26 верасьня 2017 году

Аляксандр Лукашэнка, сустракаючыся ў Менску з Аланам Данканам, дзяржаўным міністрам у справах Эўропы і Амэрыкі Міністэрства замежных спраў Вялікай Брытаніі, заявіў, што шкадуе пра выхад Брытаніі з Эўразьвязу.

«Ведаеце, пра што я падумаў, заходзячы ў гэтую залу на сустрэчу з вамі? — цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба. — Па-першае, нарэшце высокапастаўлены чалавек, чалец ураду вельмі разьвітай, прасунутай краіны, вырашыў прыехаць у Беларусь. Гэта новы добры знак.

Па-другое, можа, гэта вам і не спадабаецца, я падумаў, вельмі шкада, што Вялікая Брытанія ў гэты момант выходзіць з Эўрапейскага зьвязу. У нас быў бы надзейны добры партнэр і сябра ў Эўразьвязе, які мог бы сказаць праўду пра Беларусь», — пашкадаваў Лукашэнка.

«У Вялікай Брытаніі маса свабодных грошай»

Пры гэтым ён заклікаў афіцыйны Лёндан больш актыўна інвэставаць у беларускую эканоміку — маўляў, у вас там «маса вольных грошай». Прапанаваў вызначыць 3-4 значныя пілётныя эканамічныя праекты і рэалізаваць іх.

«Давайце скажам па-народнаму, проста: у Вялікай Брытаніі маса свабодных грошай, якія павінны быць укладзены ў справу. Мы створым самыя зручныя і выгадныя ўмовы для бізнэсу і некалькі сумесных прадпрыемстваў. Пабудуем у Беларусі 2-3 СП, якія будуць працаваць на дзьве краіны», — сказаў Лукашэнка.

Алан Данкан на гэта дыпляматычна адказаў, што «трэба падумаць».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG