Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля 500 міліцыянтаў шукаюць зьніклага ў Белавескай пушчы хлопчыка


Па стане на 16 гадзін 25 верасьня 10-гадовы Максім Мархалюк, які больш як тыдзень таму зьнік у Белавескай пушчы, ня знойдзены. Пошукі працягваюцца.

Пра гэта паведамляецца на сайце ўпраўленьня ўнутраных спраў Гарадзенскага аблвыканкаму.

Цяпер хлопчыка шукаюць на забалочанай мясцовасьці, а таксама паўторна праглядаюць сухія ўчасткі лесу, якія ўжо раней былі правераныя.

Прыярытэтнай вэрсіяй застаецца тая, што хлопчык згубіўся ў лесе і што цяпер ён там.

У пошуках бяруць удзел каля паўтысячы міліцыянтаў, валянтэры шукальніцка-ратавальных атрадаў і мясцовае насельніцтва.

XS
SM
MD
LG