Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Філіпінах забаранілі прымушаць жанчын насіць абцасы


На Філіпінах забаранілі кампаніям прымушаць супрацоўніц носіць на працы абутак на высокіх абцасах. У сувязі з гэтым у панядзелак мясцовыя прафсаюзы распаўсюдзілі заяву, у якой гаворыцца, што Філіпіны сталі адной з першых краін у сьвеце, усталяваўшы гэта правіла для абароны правоў жанчын.

Прадстаўнікі прафсаюзаў паведамілі, што гэтае правіла было ўведзена пасьля таго, як чатыры жанчыны падалі скаргу ў прафсаюз, які перадаў справу уладам. Дэпартамэнт працы выдаў распараджэньне ў пачатку гэтага месяца, і прафсаюз абвясьціў, што правіла афіцыйна ўступіць у сілу 29 верасьня.

Прадстаўнік Кангрэсу прафсаюзаў Філіпін, які ініцыяваў гэтыя зьмены ухваліў дзеяньні ўладаў у інтэрвію Reuters па тэлефоне з Манілы. Паводле яго, гэта вызваляе жанчын «ад сэксісцкай палітыкі і нявольніцтва небясьпечных умоў працы».

Паводле прадстаўніка прафсаюзу, Філіпіны сталі першай краінай, якая ўстанавіла агульнанацыянальную забарону пасьля таго, як канадзкая правінцыя Брытанская Калюмбія выдала аналягічны ўказ сёлета у красавіку. Ён таксама адзначыў, што «палітыка нашэньня высокіх абцасаў» зьяўляецца шырока распаўсюджанай на Філіпінах, асабліва ў такіх галінах, як рэстаранны і гатэльны бізнэс ці авіяперавозкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG