Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Глядзіце, хто прыйшоў: за што выступае «Альтэрнатыва для Нямеччыны»


Лідэры партыі "Альтэрнатыва для Нямеччыны" Аляксандар Гаўлянд і Аліса Вайдль сьвяткуюць вынікі выбараў у бундэстаг 24 верасьня 2017

Партыя, створаная ў 2013 годзе, на сёлетніх фэдэральных выбарах заняла трэцяе месца. Апанэнты называюць яе ўльтраправай, скрайне правай і нават нацысцкай. Што прадугледжвае праграма партыі, прынятая на зьездзе летась?

Адносіны да ісламу

«Іслам не зьяўляецца часткай Нямеччыны»

Прававыя нормы шарыяту «несумяшчальныя з нашым правапарадкам і нашымі каштоўнасьцямі».

Пакласьці канец будаўніцтву і ўтрыманьню мячэцяў на грошы ісламскіх дзяржаваў і замежных спонсараў.

Забараніць мінарэты, якія зьяўляюцца сымбалямі ісламскага валадарства, і заклікі муэдзінаў да малітвы, бо ў іх гучыць тэза «няма бога акрамя Алаха».

Забараніць нашэньне паранджы і нікаба ў грамадзкіх месцах.

Забараніць нашэньне хіджабаў мусульманкам у школах (як настаўніцам, так і вучаніцам), а таксама жанчынам, якія працуюць у дзяржаўных арганізацыях.

Рэлігійная сатыра і карыкатуры павінныя быць абаронены правам на свабоду слова і мастацтва.

Эўра і Эўропа

«Мы патрабуем упарадкавана завяршыць экспэрымэнт па ўвядзеньні эўра».

У праграме адзначаецца, што калі Бундэстаг не падтрымае гэтага патрабаваньня, варта правесьці рэфэрэндум аб выхадзе Нямеччыны з эўразоны.

Правядзеньне рэфэрэндумаў і абмежаваньне ўлады партыяў

Правядзеньне рэфэрэндумаў «за прыкладам Швайцарыі»

Выкананьне гэтага патрабаваньня зьяўляецца абавязковай умовай уступленьня партыі ў якія-небудзь кааліцыі.

Прапануецца

скараціць колькасьць дэпутатаў бундэстагу,

абмежаваць праўленьне канцлера двума тэрмінамі,

увесьці прамыя выбары прэзыдэнта краіны.

Ператварыць ЭЗ ізноў у Эўрапейскую эканамічную супольнасьць

«Не» ідэі Злучаных Штатаў Эўропы і ператварэньню ЭЗ у «цэнтралізаваную фэдэратыўную дзяржаву».

Трэба ўмацаваць сувэрэнітэт Нямеччыны, вярнуць нацыянальным дзяржавам кампэтэнцыі, дэлегаваныя цяпер Эўразьвязу.

Партыя катэгарычна супраць прыёму ў ЭЗ Турэччыны.

Нямеччына павінна стаць сталым чальцом Рады бясьпекі ААН

Абарона глябальнага клімату — «аблудны шлях»

Супраць закону аб аднаўляльнай энэргіі, за яго скасаваньне разам з субсыдыямі ветранай і сонечнай энэргетыцы.

Супраць адмовы ад выкарыстаньня атамнай энэргіі, за прадаўжэньне тэрмінаў эксплюатацыі дзейных АЭС.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG