Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп: маленькі ракетчык доўга не працягне


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выступіў з новымі нападкамі на адрас Паўночнай Карэі. Абвінавачваньні зь яго боку прагучалі ў адказ на суботнюю прамову ў ААН міністра замежных справаў КНДР Лі Ён Хо.

Лі Ён Хо абазваў Трампа псыхічна ненармальным чалавекам, якія пакутуе на манію велічы і стаў на самагубчы шлях.

Прэзыдэнт ЗША адказаў на гэта, што Лі Ён Хо і паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын «доўга не працягнуць», калі працягнуць выступаць у тым жа духу.

«Толькі што пачуў выступ міністра замежных спраў Паўночнай Карэі ў ААН. Калі ён паўтарае думкі маленькага ракетчыка, яны доўга не працягнуць!» — напісаў Дональд Трамп у «Твітэры».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG