Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча абяцае рэпатрыянтам удвая больш грошай, чым раней


Упаўнаважаны ўраду Польшчы па справах рэпатрыяцыі Гэнрык Кавальчык заявіў, што закон аб рэпатрыяцыі будзе зьменены.

Польскія дэпутаты працуюць над адпаведным праектам, паведамляе Радыё Польшча.

Палітык адзначыў, што зьмены павінны закрануць, сярод іншага, фінансавыя пытаньні. На думку Кавальчыка, павелічэньню падлягае сума жыльлёвай дапамогі рэпатрыянтам, якая ў цяперашні час складае 25 тысяч злотых (5880 эўра).

«Калі Сэйм пагодзіцца, то такая дапамога складзе 50 тысяч злотых на аднаго чалавека, 75 тысяч — на дваіх. Гэта значна спросьціць набыцьцё кватэры або аплату за арэнду», — заявіў Гэнрык Кавальчык.

Верагоднасьць, што папраўкі будуць прынятыя, вельмі вялікая. Зьмены ў закон аб рэпатрыянтах уносіць кіроўная партыя «Права й Справядлівасьць», якая валодае большасьцю ў парлямэнце.

Польскі закон аб рэпатрыяцыі датычыць грамадзян краін Каўказу і Азіі, і азіяцкай часткі Расеі. Беларусаў закон не закранае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG