Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швайцарцы прагаласавалі супраць пэнсійнай рэформы левых сілаў


Па дадзеных экзыт-полаў, на рэфэрэндуме ў Швайцарыі грамадзяне краіны адхілілі праект першай за апошнія 20 гадоў пэнсійнай рэформы.

Агенцтва AFP паведамляе, што супраць пэнсійнай рэформы прагаласавалі 53 адсоткі выбарцаў.

Папраўкі да заканадаўства парлямэнт ухваліў зь мінімальнай перавагай галасоў яшчэ вясной. Яны павышалі пэнсійны ўзрост для жанчын з 64 да 65 гадоў. Акрамя таго, плянавалася павысіць пэнсійныя ўзносы з заработнай платы і збораў ад падатку на даданую вартасьць (ПДВ). Пры гэтым стаўка ПДВ павінна была ўзрасьці з 8,0 да 8,3 працэнта.

Кансэрватыўныя Швайцарская народная партыя (SVP), якая валодае большасьцю ў Нацыянальнай радзе, выступае супраць рэформы і лічыць яе занадта дарагім праектам «левых».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG