Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы вярнулі Вільню і па сёньня аслупянеўшы: што зь ёю рабіць?»,- адзін з айцоў сучаснай Літвы


«Вільня заўсёды была горадам. Колькі можна ператвараць сваю сталіцу ў вёску», — заявіў адзін з падпісантаў акту незалежнасьці 11 сакавіка 1990 году Рымвідас Валатка.

Вядомы літоўскі публіцыст і былы намесьнік рэдактара «Lietuvos rytas» апублікаваў на партале delfi.lt артыкул, у якім раскрытыкаваў улады гораду за частае правядзеньне ў Вільні вясковых кірмашоў і сьвятаў.

«Вільня заўжды была горадам, а ня месцам для кірмашу, вылучаным побач з маёнткам вяльможы. Дык якога чорта прадаваць усе гэтыя маскі, драўляныя лыжкі, торбы і каўбасы з вэнджанай рыбай у горадзе Гедыміна наўпрост на вуліцы?», — піша Валатка.

Журналіст з сарказмам падкрэсьлівае, што Мюнхэн услаўляе Актобэрфэст, а літоўцы, замест таго, каб нарэшце выгнаць вёску зь Вільні і літоўца, з апошніх сілаў запіхваюць яе назад у Вільню.

«У міжваенны час мы крычалі: „Мы бязь Вільні не памром!“ А калі вярнулі Вільню і зьехаліся сюды са сваіх вёсак, так і засталіся па сёньня аслупянеўшы: што зь ёю рабіць?», — лічыць Рымвідас Валатка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG