Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей прапануе закончыць Халодную вайну. У Менску


Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей выступіў на Генэральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку.

Макей адзначыў, што для некалькіх апошніх дзесяцігодзьдзяў характэрны рост «палітычнай фрагмэнтацыі», якая асацыюецца з глябальнай палітычнай нестабільнасьцю і стала вынікам войнаў, канфліктаў, тэрарызму, ксэнафобіі.

«Ствараецца адчуваньне нарастальнага хаосу і безнадзейнасьці, — сказаў Макей. — Чаму мы апынуліся ў такой сытуацыі? Таму што мы не паставілі кропку ў апошнім эпахальным канфлікце — халоднай вайне. Яна не завяршылася прыняцьцем мірнай дамовы, як гэта заўсёды адбывалася са сканчэньнем усіх папярэдніх эпахальных войнаў».

Міністар нагадаў, што летась Аляксандар Лукашэнка выступіў з ініцыятывай правядзеньня новага перамоўнага працэсу па аналёгіі з Хэльсінкскім працэсам 70-х гадоў.

«Мы прапануем, каб ключавыя глябальныя „гульцы“, перш за ўсё Кітай, Расея, ЗША, дзяржавы Эўрапейскага зьвязу, пачалі дыялёг аб стратэгічным бачаньні новых канструктыўных адносін» — заявіў Макей.

Ён дадаў, што Беларусь гатова прадаставіць пляцоўку для працэсу. Дамоўленасьці па выніках дыялёгу, як заявіў беларускі міністар, паставілі б кропку ў апошняй эпахальнай вайне. Свой выступ Уладзімер Макей завершыў цытатай Марціна Лютара Кінга: «Над адбеленымі косткамі і зьмяшанымі рэшткамі шматлікіх цывілізацый напісаны бездапаможныя словы: занадта позна».

«Пакуль што ўсе разам мы можам не дапусьціць, каб стала занадта позна» — заявіў міністар Макей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG