Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск упершыню наведае дзяржаўны міністар МЗС Вялікай Брытаніі


British Minister of State for Europe and the Americas Alan Duncan arrives for a meeting with Turkish Foreign Minister at the Foreign Ministry in Ankara, on January 4, 2017. / AFP PHOTO / ADEM ALTAN
British Minister of State for Europe and the Americas Alan Duncan arrives for a meeting with Turkish Foreign Minister at the Foreign Ministry in Ankara, on January 4, 2017. / AFP PHOTO / ADEM ALTAN

Дзяржаўны міністар у справах Эўропы і Амэрыкі Міністэрства замежных спраў Вялікай Брытаніі Алан Дункан наведае зь візытам Беларусь 25-26 верасьня.

Як паведаміў падчас брыфінгу начальнік упраўленьня інфармацыі МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык, гэта першы прыезд у краіну прадстаўніка брытанскага ўраду такога ўзроўню.

Падчас знаходжаньня ў Менску ў Алана Дункана заплянаваны шэраг сустрэчаў, у тым ліку зь міністрам замежных спраў Беларусі Ўладзімерам Макеем.

Ці зьбіраецца яго прыняць Аляксандар Лукашэнка, пакуль невядома.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG