Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Apple выпусьціла новую апэрацыйную сыстэму iOS зь беларускай клявіятурай


Кампанія Apple афіцыйна абвясьціла пра выхад новай апэрацыйнай сыстэмы для мабільных прыладаў iOS 11. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе кампаніі.

Для беларускіх карыстальнікаў прыемнай навіной стала зьяўленьне беларускай раскладкі клявіятуры. Мяркуючы па ўсім, Apple нарэшце зьвярнула ўвагу на Беларусь: нядаўна ў стандартных мапах кампніі зьявіліся будынкі, назвы ўстановаў і вуліцы, але нумарацыя дамоў яшчэ сустракаецца рэдка.

Абноўлены дызайн, «разумны» перакладчык Siri

Новая апэрацыйная сыстэма мае абноўлены дызайн у параўнаньні з папярэднімі. Так, для карыстальнікаў была зробленая новая панэль кіраваньня, якую можна выцягнуць зь ніжняга краю экрана. Таксама цяпер карыстальнік можа сам выбіраць і рэдагаваць тыя функцыі, якія будуць вынесеныя на панэль.

Сярод новаўвядзеньняў — палепшаны «разумны» памочнік Siri, які будзе перакладаць голасам. Але пакуль ён ведае толькі ангельскую, кітайскую, францускую, нямецкую і італьянскую. Siri таксама навучыцца выкарыстоўваць інфармацыю пра вас, атрыманую з тэлефона, на іншых прыладах. Зьменены і голас памочніка Siri, які зрабілі больш натуральным і выразным.

Значныя зьмены зьведаў AppStore. Цяпер у ім прысутнічае ня толькі каталёг мабільных праграм, але і падборкі праграм, артыкулы і парады аб іхняй працы.

У iOS 11 зьявілася магчымасьць рэдагаваць Live Photo, што раней было неабходна рабіць у іншых праграмах. Цяпер для карыстальнікаў стала даступна некалькі базавых інструмэнтаў, напрыклад імітацыя вытрымкі або зьмяненьне кірунку анімацыі.12 верасьня кампанія Apple правяла прэзэнтацыю, на якой паказала новае пакаленьне iPhone і наступнае абнаўленьне iOS пад нумарам 11.

Новая вэрсія iOS будзе даступная для ўсталяваньня на iPod Touch 6-га пакаленьня, iPhone 5S, iPad Air, iPad mini 2 і ўсіх больш новых прыладах.

iOS 11 была анансаваная ў пачатку чэрвеня на канфэрэнцыі WWDC 2017 году ў Сан-Хасэ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG