Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства абароны: Беларусь не прэтэндуе на Падляшша і Вільню


Уладзімір Макараў

Прэс-сакратар галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы Міністэрства абароны Беларусі Ўладзімір Макараў запэўніў, што Беларусь ня мае тэрытарыяльных прэтэнзіяў да суседніх краінаў і ня будзе «вяртаць» свае гістарычныя землі, паведамляе агенцтва УНН.

— Ніхто не павінен баяцца, што Беларусь будзе «вяртаць» сталіцы, — заявіў ён журналістам у часе штодзённага брыфінгу пра вучэньні «Захад-2017». — Мы ні да каго ня маем тэрытарыяльных прэтэнзіяў, але і не прымаем разам з брацкай Расеяй такія прэтэнзіі да нас. Мы гарантуем, што ня будзем нападаць на Польшчу, каб вярнуць Падляскае ваяводзтва, мы ня будзем нападаць на Літоўскую Рэспубліку, каб адваяваць Вільню. Мы ня будзем нападаць на іншыя дзяржавы, — сказаў Макараў.

Расейска-беларускія вучэньні «Захад-2017» праходзяць з 14 па 20 верасьня на тэрыторыі Беларусі і Расеі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG