Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тылерсан і Лаўроў абмеркавалі ў Нью-Ёрку выкананьне менскіх дамоўленасьцяў


Сяргей Лаўроў (зьлева) і Рэкс Тылерсан
Сяргей Лаўроў (зьлева) і Рэкс Тылерсан

Дзяржаўны сакратар ЗША Рэкс Тылерсан і міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў завершылі сустрэчу ў Нью-Ёрку напярэдадні адкрыцьця 18 верасьня Генэральнай асамблеі ААН.

Расейскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва «ТАСС» са спасылкай на МЗС Расеі паведамляе, што сустрэча працягвалася менш за 50 хвілін і была закрытай для прэсы. Перамовы праходзілі ў памяшканьні пастаяннага прадстаўніцтва Расеі ў ААН.

«Бакі абмеркавалі ўзаемадзеяньне ў справе сырыйскага крызісу ды іншыя аспэкты сытуацыі на Блізкім Усходзе і на поўначы Афрыкі, а таксама хаду рэалізацыі менскіх дамоўленасьцяў», — гаворыцца ў паведамленьні.

Іншых дэталяў размовы расейскі бок не падае.

У той жа час афіцыйная прадстаўніца Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Гэзэр Наўэрт пацьвердзіла, што дыпляматы «сустрэліся сёньня ўвечары ў Нью-Ёрку ў кулюарах Генэральнай асамблеі ААН».

Абодва пацьвердзілі гатоўнасьць перадухіляць калізіі паміж ваеннымі апэрацыямі ў Сырыі, зьмяншаць гвалт і ствараць ўмовы для прасоўваньня Жэнэўскага працэсу, — сказала яна.

Раней 16 верасьня дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан і кіраўнік расейскага МЗС Сяргей Лаўроў мелі тэлефонную гутарку, падчас якой таксама вялася гаворка і пра «неабходнасьць актывізацыі намаганьняў у выкананьні менскіх дамоўленасьцяў».

21 верасьня Сяргей Лаўроў выступіць перад Генэральнай асамблеяй ААН, тады як прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна на асамблеі ня будзе. У сваю чаргу, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп плянуе выступіць перад ААН 19 верасьня.

Раней паведамлялася, што выступ украінскага прэзыдэнта чакаецца 20 верасьня. Як заявіў на днях Пятро Парашэнка, у ходзе Генасамблеі ААН, ён, сярод іншага, паставіць пытаньне пра ўвядзеньне міратворцаў ААН на акупаваную частку Данбасу, вызваленьне ўкраінскіх закладнікаў, а таксама будзе ініцыяваць стварэньне «міжнароднай групы сяброў» для каардынацыі сумесных крокаў і дзеяньняў у дэакупацыі Крыму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG