Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў патлумачыў, чаму ня можа арыштаваць і экстрадаваць Саакашвілі


Міхэіл Саакашвілі

Колішні прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, які з траўня 2015-га да лістапада 2016 году ўзначальваў Адэскую абласную дзяржаўную адміністрацыю ня можа быць арыштаваны або экстрадаваны з Украіны за пераход польска-украінскай мяжы.

Пра гэта заявіў генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка.

«Я, як генэральны пракурор, заяўляю — Саакашвілі ня будзе арыштаваны па гэтай справе, Саакашвілі ня можа быць экстрадыраваны з гэтай краіны, пакуль мае від на жыхарства ці іншы дакумэнт, які ён падаў», — паведаміў Луцэнка ў Кіеве падчас сустрэчы «Ялцінскай эўрапейскай стратэгіі».

Па словах Луцэнкі, калі Саакашвілі хоча аспрэчыць рашэньне прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі аб пазбаўленьні яго ўкраінскага грамадзянства, ён павінен зьвярнуцца ў суд. «Гэта адзіны законны і нармальны спосаб рашэньня гэтай спрэчкі аб грамадзянстве», — сказаў генэральны пракурор.


12 верасьня ўкраінскія ўлады перадалі Саакашвілі выклік у суд Львоўскай вобласьці, дзе 18 верасьня будзе слухацца справа аб яго незаконным уезьдзе ў краіну. 10 верасьня палітык — пры падтрымцы сотняў свае прыхільнікаў — перасек польска-ўкраінскую мяжу.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG