Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляева арыштавалі на 7 сутак


Уладзімер Някляеў на акцыі 8 верасьня
Уладзімер Някляеў на акцыі 8 верасьня

Суд Савецкага раёну пакараў Уладзімера Някляева 7 суткамі арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 8 верасьня.

8 верасьня Ўладзімер Някляеў узяў удзел ў мітынгу на Кастрычніцкай плошчы і шэсьці праспэктам Незалежнасьці з нагоды Дня вайсковай славы. Удзельнікі акцыі таксама выказалі пратэст супроць уцягваньня Беларусі ў канфлікт Расеі з NATO праз удзел расейскіх войскаў у манэўрах „Захад-2017“. Каб далучыцца да мітынгоўцаў, Уладзімер Някляеў адмыслова прыехаў на дзень раней з Польшчы, дзе ўдзельнічаў у канфэрэнцыі.

Вядома, што раніцай 15 верасьня спадар Някляеў меўся пайсьці да лекара.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG