Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стэфановіч: увядзеньне камэнданцкага часу ў Глыбокім незаконнае


Валянцін Стэфановіч

Праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч патрабуе адмяніць рашэньне Глыбоцкага райвыканкаму аб увядзеньні камэнданцкага часу на тэрыторыі Глыбоцкага раёну з 14 па 20 верасьня ў сувязі зь яго незаконнасьцю.

Ён зьвярнуўся ў Глыбоцкую раённую пракуратуру з заявай, у якой просіць правесьці праверку па факце ўвядзеньня камэнданцкага часу на тэрыторыі Глыбоцкага раёну. Пры выяўленьні парушэньняў дзейнага заканадаўства з боку службовых асобаў Глыбоцкага райвыканкаму Стэфановіч просіць прыняць адпаведныя захады пракурорскага рэагаваньня.

Праваабаронца заявіў, што мясцовыя ўлады парушылі шэраг законаў, у прыватнасьці Канстытуцыю і закон «Аб ваенным становішчы».

Інфармацыя пра камэндацкі час выдалена з сайту Глыбоцкага райвыканкаму

Пасьля зьяўленьня інфармацыі пра камэнданцкі час у СМІ гэтае паведамленьне было выдалена з сайту Глыбоцкага райвыканкаму.

На сайце паведамлялася, што ў сувязі з правядзеньнем на тэрыторыі Глыбоцкага раёну вучэньняў тэрытарыяльнай абароны і ў рамках стратэгічных вучэньняў узброеных сілаў Беларусі і Расеі «Захад-2017» у горадзе Глыбокае з 14 да 20 верасьня 2017 году з 22:00 да 6:00 уводзіцца камэнданцкі час.

У адпаведнасьці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб ваенным становішчы» падчас камэнданцкага часу забараняецца знаходзіцца (безь неабходнасьці) па-за жытлом, перамяшчацца паміж населенымі пунктамі без дакумэнтаў, якія сьведчаць або пацьвярджаюць асобу.

Блёкпасты ля Глыбокага

Яраслаў Берніковіч разьмясьціў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» фотаздымак аднаго з трох блёкпастоў, якія знаходзяцца на выезьдзе і на ўезьдзе ў Глыбокае. На блёкпастах знаходзяцца беларускія вайскоўцы. Паводле Берніковіча, Глыбокае цалкам не перакрытае.

Яраслаў Берніковаіч расказаў, што вайскоўцы на блёкпастах спыняюць машыны, аглядаюць іх, правяраюць дакумэнты і робяць запісы ў журнал.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG