Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Ірану


Ракетныя выпрабаваньні ў Іране ў кастрычніку 2015 году
Ракетныя выпрабаваньні ў Іране ў кастрычніку 2015 году

Пад санкцыі трапілі і дзьве ўкраінскія кампаніі.

У санкцыйны сьпіс уключаныя сем іранскіх грамадзян, дзьве базаваныя ва Украіне кампаніі, якія, паводле Вашынгтону маюць дачыненьне да ядзернай праграмы Тэгерану, і дзьве іранскія кампутарныя сеткі, якія абвінавацілі ў хакерскіх нападах на Міністэрства фінансаў ЗША.

З гэтага моманту замарожаныя ўсе іх амэрыканскія актывы і маёмасьць, а грамадзянам ЗША забаронена ўступаць з імі ў дзелавыя кантакты.

Вашынгтон абвінавачвае Іран у таемных спробах вырабіць ядзерную зброю — у парушэньне «ядзернага пагадненьня» Тэгерану і шасьці вядучых дзяржаў сьвету, падпісанага ў 2015 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG