Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня. Колькі трэба працаваць беларусу, каб зарабіць на новы iPhone X


Сярэдні заробак у краіне складае 436 даляраў. Афіцыйны кошт iPhone X у ЗША 1149 даляраў.

Жыхару Менску зь сярэднім для сталіцы прыбыткам для таго, каб назьбіраць на iPhone X, давядзецца адкладваць усе заробленыя грошы на працягу 60 дзён. Беларусу, які працуе ў ІТ-сфэры — 23 дні. Студэнт зможа назьбіраць на новы «яблычны» мабільнік, калі будзе адкладваць свае стыпэндыі на працягу 2 гадоў, 3 месяцаў і 10 дзён.

Жыхар Польшчы зь сярэднім заробкам назьбірае на iPhone X прыкладна за адзін месяц, расіянін — за 55 дзён. На радзіме iPhone X, у ЗША, давядзецца адкладваць сярэдні заробак за 10 дзён.

XS
SM
MD
LG