Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь агучыць ініцыятыву пра «Хэльсынкі-2» з трыбуны ААН


Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Дзьмітры Мірончык

Галоўным прыярытэтам на 72-й сесіі Генэральнай асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый для Беларусі стане прэзэнтацыя новай ініцыятывы, аналягічнай Хэльсынскаму працэсу.

Пра гэта заявіў прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Дзьмітры Мірончык. Ён сказаў, што высокі прадстаўнік Беларусі прэзэнтуе з трыбуны ААН гэтую ініцыятыву, скіраваную на ўмацаваньне міру, супрацоўніцтва і паляпшэньне ўзаемных дачыненьняў розных краінаў.

На ўдакладняльнае пытаньне карэспандэнта Свабоды, хто будзе гэтым высокім прадстаўніком, спадар Мірончык сказаў, што пакуль ён не гатовы даць адказ: ёсьць яшчэ час, паколькі прэзэнтацыя заплянаваная на 27-га верасьня. Бліжэй да гэтага часу будзе ўсё вядома.

Генэральная сэсія ААН пачалася 12-га верасьня, беларуская дэлегацыя на чале зь міністрам замежных спраў Уладзімерам Макеем накіроўваецца туды 19-га верасьня.

Яшчэ адным мерапрыемствам у ААН з удзелам Беларусі будзе супольная прэзэнтацыя Беларусі і Коста-Рыкі праграмы для краінаў зь сярэднім прыбыткам. Гэтая ініцыятыва была створаная летась, і ў яе два сустаршыні — Беларусь і Коста-Рыка. Яны прадставяць у ААН новае бачаньне гэтай праграмы.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG