Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саакашвілі назваў дзень свайго прыезду ў Кіеў


Міхэіл Саакашвілі ў Львове, 12 верасьня 2017
Міхэіл Саакашвілі ў Львове, 12 верасьня 2017

Выступаючы перад сваімі прыхільнікамі, якія сабраліся 13 верасьня ў Чарнаўцах на захадзе Украіны, былы губэрнатар Адэскай вобласьці і экс-прэзыдэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі сказаў, што да свайго прыезду ў Кіеў мае намер наведаць іншыя гарады краіны.

Саакашвілі заявіў, што плянуе зьявіцца ў Кіеве 19 верасьня. Ён дадаў, што хоча дапамагчы Украіне «пераадолець палітычны крызыс».

12 верасьня ўкраінскія ўлады перадалі Саакашвілі выклік у суд Львоўскай вобласьці, дзе 18 верасьня будзе слухацца справа аб яго незаконным ўезьдзе ў краіну. 10 верасьня палітык — пры падтрымцы сотняў свае прыхільнікаў — перасек польска-ўкраінскую мяжу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG