Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія лесаводы просяць ва Ўсясьветнага банку новы крэдыт


Ілюстрацыйнае фота. Харвэстэр беларускай вытворчасьці
Ілюстрацыйнае фота. Харвэстэр беларускай вытворчасьці

Беларусь зьвярнулася да Ўсясьветнага банку па дадатковы крэдыт у 14 мільёнаў даляраў для мадэрнізацыі лясной галіны.

Пра гэта паведаміў 13 верасьня журналістам міністар лясной гаспадаркі краіны Міхаіл Амельяновіч.

«Мы ўжо пачалі перамовы. Экспэрты Ўсясьветнага банку станоўча ацанілі зробленае намі раней. І мы спадзяёмся на пасьпяховы вынік перамоваў», — сказаў міністар.

Міхаіл Амельяновіч сказаў, што Беларусь раней атрымала пазыку Ўсясьветнага банку ў памеры 40,7 мільёна даляраў. З гэтай сумы 67% ужо асвоеныя. Найперш крэдыты пайшлі на дзьве рэчы.

Першая — закуп пагрузачна-транспартных машын, харвэстараў ды іншай тэхнікі. Так, сёлета Беларусь закупіла некалькі дзясяткаў харвэстараў. Адна такая машына вызваляе ад цяжкой працы 25 чалавек.

Другая — стварэньне лесанасенных цэнтраў. Найбуйнейшы зь іх разьмесьціцца ў аграгарадку Шчомысьліца Менскага раёну. А да 2020 году ў Беларусі павінны запрацаваць шэсьць такіх цэнтраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG