Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль выступіў за стварэньне новай дзяржавы


Ірацкія курды выказваюць падтрымку рэфэрэндуму аб незалежнасьці

Ізраіль падтрымлівае імкненьне курдзкага народу стварыць уласную нацыянальную дзяржаву, заявіў прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньяху.

Нэтаньяху адначасова адзначыў, што Рабочую партыю Курдыстану (Турэччына) Ізраіль лічыць тэрарыстычнай групоўкай — у гэтым сэнсе пазыцыя Ізраілю супадае з пазыцыяй Турэччыны, ЗША і Эўразьвязу.

На 25 верасьня ў ірацкім Курдыстане прызначаны рэфэрэндум аб незалежнасьці.

Суседзі Іраку — Турэччына, Іран і Сырыя — выступаюць супраць курдзкага рэфэрэндуму аб сувэрэнітэце, баючыся росту сэпаратысцкіх настрояў сярод курдаў, якія пражываюць на сваёй тэрыторыі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG