Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турцыя набыла ў Расеі зброю на $2,5 млрд. Гэта самая вялікая пакупка па-за NATO


Турцыя і Расея заключылі кантракт аб пастаўках Анкары расейскіх супрацьракетных зэнітных комплексаў С-400. Зьдзелку ў аўторак пацьвердзіў Крэмль.

Па дадзеных некаторых СМІ, сума дамовы дасягае двух з паловаю мільярдаў даляраў, таму яна зьяўляецца найбуйнейшай ваеннай закупкай Турцыі па-за NATO.

Вашынгтон выказвае занепакоенасьць у сувязі зь несумяшчальнасьцю комплексаў С-400 з ваенна-тэхнічнымі стандартамі NATO.

Эрдаган настойвае на тым, што Турцыя мае сувэрэннае права набываць зброю, ваеннае абсталяваньне і тэхніку, кіруючыся патрэбамі нацыянальнай абароны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG