Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БНК рыхтуе новы «Марш абураных беларусаў»


 «Марш абураных беларусаў» у Гомлі 19 лютага
«Марш абураных беларусаў» у Гомлі 19 лютага

Рада Беларускага нацыянальнага кангрэсу заявіла пра свой намер правесьці 20 кастрычніка ў Менску «Марш абураных беларусаў 2.0» з патрабаваньнем спыніць рабаваньне народу.

Час і месца пачатку маршу будуць вызначаныя пазьней.

«Супакоены часовым перапынкам у пратэставых акцыях, галоўны начальнік ізноў вярнуўся да сваёй вар’яцкай ідэі пабораў зь беспрацоўных. Пачаўся рэзкі рост кошту камунальных паслуг. Рэальныя заробкі людзей падаюць, пэнсіі не пасьпяваюць за ростам цэнаў. Прыдумляюцца самыя розныя спосабы залезьці ў кішэні да людзей. Дайшло да таго, што сума штрафаў з грамадзян перавышае ўсе сацыяльныя расходы дзяржавы», — гаворыцца ў адмысловай заяве Рады БНК ад 11 верасьня.

«Спыніць рабаваньне народу можна толькі адным спосабам — ізноў паказаць тым, хто незаконна кіруе краінай і залазіць у нашыя кішэні, што мы не „маўклівая большасьць“. Актыўным пратэстам прымусіць іх зьменшыць свае апэтыты і вярнуць народу яго законнае права выбраць новую ўладу, здольную вывесьці краіну з крызісу».

Першы «Марш абураных беларусаў» прайшоў у Менску 17 лютага. Удзельнікі акцыі пратэставалі супраць дэкрэту № 3 і «падатку на дармаедзтва». Потым маршы прайшлі ў розных гарадах Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG