Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судзяць адказнага інспэктара Мінтрансу. У справе 200 эпізодаў хабарніцтва


11 верасьня ў Менскім гарадзкім судзе пачынаецца працэс у справе адказнага супрацоўніка Міністэрства транспарту і камунікацыяў А.Граковіча, якога вінавацяць ў атрыманьні хабару ад індывідуальнага прадпрымальніка ды паводле іншых эпізодаў.

Выпадкаў хабарніцтва А. Граковіча, паводле сьледзтва, у справе каля 200, яму інкрымінаваныя і іншыя артыкулы Крымінальнага кодэксу. Былому інспэктару пагражае да 15 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці.

Загадчыка аддзелу філіялу транспартнай інспэкцыі Мінтарансу А. Граковіча затрымалі на трасе М1 у траўні мінулага году пры атрыманьні хабару 1150 даляраў. Інспэктар нібыта браў грошы за неправядзеньне кантролю і праверкі суправаджальных дакумэнтаў на грузы.

Разам з былым інспэктарам Мінтрансу судзяць прадпрымальніка М. Літошыка, якому таксама інкрымінаваны 430-ы артыкул Крымінальнага кодэксу аб хабарніцтве.

XS
SM
MD
LG