Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР пагражае ЗША «вялікім болем», калі ў ААН пройдуць санкцыі


Кім Чэн Ын сярод вайскоўцаў на канцэрце, прысьвечаным навукоўцам атамшчыкам і інжынэрам, якія ўдзельнічалі ў стварэньні вадароднай бомбы
Кім Чэн Ын сярод вайскоўцаў на канцэрце, прысьвечаным навукоўцам атамшчыкам і інжынэрам, якія ўдзельнічалі ў стварэньні вадароднай бомбы

Паўночная Карэя заявіла, што Злучаныя Штаты адчуюць «вялікі боль», калі Вашынгтон даб’ецца посьпеху ў прыняцьці ў Радзе Бясьпекі ААН больш жорсткіх санкцый супраць Пхеньяну.

Міністэрства замежных спраў Паўночнай Карэі 11 верасьня заявіла, што краіна «гатовая выкарыстоўваць любыя формы канчатковых захадаў» супраць Злучаных Штатаў. Прадстаўнікі КНДР заявілі, што гэтыя захады прывядуць да таго, што Злучаныя Штаты адчуюць «найбольшы боль і пакуты, якія яны калі-небудзь перажылі за ўсю сваю гісторыю».

ААН падтрымала просьбу Злучаных Штатаў прагаласаваць за новыя санкцыі супраць Паўночнай Карэі з прычыны нязьменнага парушэньня гэтай краінай рэзалюцыяў ААН, якія забараняюць ядзерныя выпрабаваньні і балістычныя ракеты. Раней Злучаныя Штаты распаўсюдзілі праект прапановы, у якім утрымліваецца заклік да поўнай забароны на пастаўку нафтапрадуктаў у Паўночную Карэю і на экспарт тэкстылю з гэтай краіны. ЗША таксама заклікалі замарозіць актывы КНДР і яе лідэра Кім Чэн Ына, а таксама забараніць падарожнічаць яму і іншым афіцыйным асобам.

Застаецца няясным, ці падтрымаюць Расея і Кітай, галоўныя саюзьнікі Паўночнай Карэі, новыя жорсткія крокі супраць Пхеньяну. І Кітай, і Расея маюць права вэта ў Радзе Бясьпекі ААН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG